Найбольш частыя пытанні

Многія краіны зараз не выдаюць візы грамадзянам Беларусі. Як будзе вырашацца пытанне з візамі для ажыццяўлення стажыроўкі?

arrow

Праграма MOST+ прыкладзе ўсе намаганні, каб інфармаваць дыпламатычныя прадстаўніцтвы дзяржаў ЕС у Беларусі аб неабходнасці палегчыць атрыманне віз бенефіцыярам праекта і аказаць усю неабходную падтрымку пры выдачы віз. Пры гэтым консульствы і амбасады некаторых краін ЕС у Беларусі ўпаўнаважаны выдаваць візы ў іншыя краіны ЕС, якія не маюць консульстваў у Беларусі. Некаторыя краіны-члены ЕС патрабуюць, каб грамадзяне Беларусі звярталіся па візы ў візавыя аддзелы амбасадаў гэтых краін у Маскве. Кошт паездкі з Беларусі ў Маскву для атрымання візы, у пэўных выпадках, можа лічыцца асобым артыкулам выдаткаў, якія пакрывае праграма MOST+.

Ці павінен атрымальнік гранта падаваць справаздачу або прымаць удзел у іншай дзейнасці пасля завяршэння стажыроўкі?

arrow

Усе атрымальнікі грантаў, якія завяршылі сваю паездку ў ЕС, павінны будуць падаць справаздачу аб выніках паездкі: адразу пасля завяршэння мабільнасці павінна быць прадстаўлена фінансавая справаздача і першая тэкставая справаздача. Пасля, цягам чатырох месяцаў мы папросім прадставіць яшчэ адну тэкставую справаздачу, якая дазволіць нам ацаніць доўгатэрміновыя вынікі паездкі. Удзельнікам праграмы таксама прапануецца далучыцца да супольнасці выпускнікоў MOST+. У межах гэтай супольнасці будзе адбывацца абмен інфармацыяй, досведам і ідэямі, прычым гэта будзе рабіцца ў розных фарматах і строга канфідэнцыйна.

Я хацеў бы змяніць сваю кар'еру і стаць пекарам. Каб атрымаць неабходныя навыкі, я хацеў бы прайсці практычную падрыхтоўку для пекараў у адной з краін ЕС? Ці можа MOST+ прафінансаваць такую мабільнасць?

arrow

MOST+ не прадастаўляе гранты на мабільнасць студэнтам, якія не скончылі свой цыкл навучання або маюць недастатковы досвед працы, каб атрымаць кваліфікацыю прафесіянала. Магчыма, вы захочаце прайсці неабходную падрыхтоўку ў пякарні ў вашым краі, атрымаць неабходны прафесійны досвед, а на больш прасунутым этапе падаць заяўку ў MOST+ на мабільнасць.

Ці можна падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу ў вобласці, якая адрозніваецца ад маёй асноўнай прафесіі?

arrow

MOST+ фінансуе паездкі для набыцця новых навыкаў або для праходжання прафесійнага навучання, каб павысіць патэнцыял беларускіх спецыялістаў. Такое навучанне павінна цягнуцца да 90 дзён, уключаючы дні ў дарозе (для больш працяглых праграм навучання кандыдатам прапануецца звязацца з праектам EU4BELARUS SALT II, які фінансуецца ЕС), і мусіць быць звязаным з мяккімі або жорсткімі прафесійнымі навыкамі (soft або hard skills). Калі навучанне цалкам адрозніваецца ад прафесійнай дзейнасці кандыдата, кандыдат жадае пераарыентавацца на іншую прафесію, або калі навучанне датычыцца інтарэсаў кандыдата, не звязаных з яе/яго асноўнай прафесіяй, або тычыцца хобі, MOST+ не прыме такую заяўку.

Ці можа MOST+ кампенсаваць выдаткі на дастаўку грузу, неабходнага для паспяховага ўдзелу ў мабільнасці?

arrow

У прынцыпе так, калі гэта сапраўды неабходна для поспеху ў вашай мабільнасці. Але гэта павінна абмяркоўвацца ў кожным канкрэтным выпадку з камандай MOST+.

Ці можа мабільнасць складацца з удзелу ў канферэнцыях і серыяў сустрэч для стварэння міжнародных сувязяў?

arrow

Заяўнікі маюць поўную свабоду ў распрацоўцы фармата сваёй мабільнасці. Вядома, што фармат і план мерапрыемстваў мабільнасці мусіць быць распрацаваны рацыянальна, адпавядаць прафесіі і кар'ерным мэтам заяўніка. Дапушчальна спалучэнне ўдзелу ў канферэнцыі з сустрэчамі для наладжвання міжнародных кантактаў.

Што такое абмен досведам пасля вяртання з прафесійнай паездкі ў ЕС?

arrow

Адной з умоваў удзелу ў мабільнасці MOST+ з'яўляецца тое, што досвед, атрыманы ў прафесійнай паездцы будзе даведзены да шырокай прафесійнай супольнасці беларусаў у розных сектарах і да шырокай грамадскасці. Падаючы заяўку на мабільнасць, беларускі спецыяліст мусіць патлумачыць, якім чынам ён плануе падзяліцца вынікамі сваёй мабільнасці з прафесійнай супольнасцю. Паведамляючы пра вяртанне з такой паездкі ў справаздачы, варта прывесці некалькі прыкладаў такога абмену ведамі і досведам прафесійнаму атачэнню, а калі магчыма, і шырокай грамадскасці.

Я адзінокая маці 4-х дзяцей і збіраюся падавацца на MOST+, ці пакрые праграма выдаткі на тое, каб яны маглі паехаць са мной?

arrow

На жаль, MOST+ прызначаны толькі для пакрыцця выдаткаў беларускіх спецыялістаў, якія накіроўваюцца ў прафесійную паездку ў краіны ЕС. MOST+ не можа пакрыць выдаткі на праезд і суткавыя для дзяцей або іншых родзічаў, якія суправаджаюць бенефіцыяра гранта або, скажам, выдаткі на няню для дзяцей бенефіцыяра гранта на перыяд мабільнасці. Мы разумеем, што гэта можа значна абмежаваць прафесійнае развіццё пад час паездкі. Але адзінае, што мы можам прапанаваць, паспрабаваць ацаніць ці магчыма за кошт суткавых, якія выплачвае MOST+, пакрыць выдаткі на няню, прынамсі часткова.

Праграма прадугледжвае распаўсюджванне вынікаў стажыроўкі. Як менавіта іх можна распаўсюджваць?

arrow

Распаўсюджванне вынікаў азначае, што ўдзельнік будзе дзяліцца інфармацыяй і досведам, атрыманымі падчас паездкі, у сваім прафесійным асяроддзе, у сваёй кампаніі ці арганізацыі і г. д. Распаўсюджванне вынікаў таксама можа быць у форме публікацыі ў сацыяльных сетках ці прэзентацый, майстар-класаў і інш.

Ці будуць гранты па праекце MOST+ лічыцца даходам і абкладацца падаткамі?

arrow

Выплата падаткаў на грант па праекце MOST+ з'яўляецца абавязкам саміх атрымальнікаў гранта. Заяўнікам прапануецца самастойна ўдакладніць, ці будзе грант па праекце MOST+ абкладацца падаткамі ў краіне іх пражывання і зрабіць усе неабходныя крокі для выканання сваіх падатковых абавязацельстваў. MOST+ не дае кансультацыяў па падаткаабкладанні і парадку выплаты падаткаў.

Я маю прапіску ў Польшчы. Ці магу я паехаць на прафесійную мабільнасць у іншы польскі горад?

arrow

На жаль, гэта немагчыма. Адной з мэтаў MOST+ з'яўляецца прадастаўленне беларускім спецыялістам магчымасці пазнаёміцца з культурай і лепшым прафесійным вопытам новых краін, гэта значыць у іншай краіне, чым ваша краіна пражывання. Прафесійны абмен досведам як мінімум з адным (і пажадана больш) спецыялістам з ЕС, які знаходзіцца ў краіне, якая не з'яўляецца краінай вашага пражывання, неабходны для атрымання такіх ведаў і для пашырэння вашай еўрапейскай прафесійнай сеткі.

Па якіх прычынах адмаўляюць пры падачы заўякі найчасцей

arrow

Найчасцей заяўкі заяўкі адхіляюцца па наступных прычынах: (1) недастатковы час паміж падачай заяўкі і пачаткам паездкі (мусіць быць мінімум 2 месяцы, а пажадана нават 3 месяцы), (2) заяўнікі пералічваюць месцы, якія хочуць наведаць, але яны не тлумачаць, што яны будуць там рабіць: сустракацца з патэнцыяльнымі партнёрамі з ЕС, развіваць сваю дзейнасць і г.д. (MOST+ не падтрымлівае турызм), і (3) заяўнікі не тлумачаць якіх вынікаў яны збіраюцца дасягнуць праз сваю паездку. Напрыклад падзяліцца атрыманым досведам са сваёй прафесійнай супольнасцю, чакаць доўгатэрміновай аддачы ад атрыманых ведаў і г.д. Важна паказаць устойлівасць плана мабільнасці.

Ці можа трэнінг кваліфікавацца як мабільнасць?

arrow

MOST+ не фінансуе навуковыя даследаванні і стыпендыі для студэнтаў. Трэнінгі або стажыроўкі працягласцю не больш за 90 дзён могуць фінансавацца праграмай MOST+.

Ці можа MOST+ аказваць візавую падтрымку, калі заяўнік знаходзіцца за межамі Беларусі, напр. у Турцыі ці ў Грузіі?

arrow

MOST+ можа прапанаваць падтрымку, накіраваўшы адмысловы ліст з просьбай кансулатам аб выдачы візы для ўдзелу ў прафесійнай мабільнасці, якая фінансуецца ЕС. Супрацоўнікі праграмы таксама могуць звярнуцца ў візавыя аддзелы дыпламатычнах прадстаўніцтваў краін ЕС. Але рашэнне пра выдачу або нявыдачу візы заўсёды застаецца за прадстаўнікамі дыпмісіяў краін-чальцоў ЕС.

Ці можа падавацца на мабільнасць, якая прадугледжвае стажыроўку, дзе мне будуць плаціць грошы?

arrow

Не. Па правілах мабільнасць MOST+ не павінна прыносіць фінансавую выгаду заяўніку.