Найбольш частыя пытанні
Што ўключае ў сябе сфера аховы здароўя?
Сфера аховы здароўя ўключае ў сябе ўсе аспекты медыцыны. Паняцце аховы здароўя дастаткова шырокае і ўлічвае, напрыклад, адміністраванне і кіраванне медыцынскімі цэнтрамі. Як і ва ўсіх іншых сферах праграмы MOST+, заяўкі на стажыроўку ў сферы аховы здароўя будуць ацэньвацца профільнымі спецыялістамі найвышэйшага ўзроўню, якія працуюць менавіта ў гэтым сектары.
Што азначае стажыроўка ў некалькі краін ці ў некалькі этапаў?
Стажыроўка ў некалькі этапаў - гэта паездка, якая прадугледжвае наведванне да трох краін ЕС на працягу максімум шасці месяцаў. Стажыроўка ў некалькі краін - гэта больш больш, чым у адну краіну ЕС (максімум у тры краіны). Стажыроўка ў некалькі этапаў можа адначасова з'яўляцца і стажыроўкай у некалькі краін. Аднак, неабходна даць добрыя лагічныя абгрунтаванні таму, як менавіта такая стажыроўка будзе садзейнічаць прафесійнаму росту апліканта.
Ці можа праект у выключных выпадках пакрываць выдаткі на стажыроўку ў Вялікабрытаніі?
Стажыроўка можа ажыццяўляцца толькі ў адной з дзяржаў ЕС. Вялікабрытанія, Швейцарыя і Нарвегія не ўваходзяць у іх лік.
Ці магу я падаць заяўку на стажыроўку ў сферы міжканфесійнага дыялогу?
Хоць праграма MOST+ не прадугледжвае сектара рэлігіі як такога, тэма можа быць актуальная, калі ў апісанні паездкі акцэнтаваны культурны ці грамадскі аспект рэлігіі (г.зн. стажыроўка ў сферы культуры ці грамадства).
Я жыву ў Вільні. Ці магу я прыйсці ў офіс МОСТ+ і задаць вам пытанні?
Запрашаем вас наведаць наш офіс у Вільні (размешчаны на Gedimino pr. 5). Віленскі офіс Гётэ-Інстытута з'яўляецца каардынацыйным цэнтрам MOST+, дзе вы можаце сустрэцца з супрацоўнікамі, задаць пытанні пра MOST+ і схему мабільнасці, а таксама атрымаць карысную інфармацыю для падрыхтоўкі вашай заяўкі.
Ці мае MOST+ фінансавыя абмежаванні пры пакрыцці прафесійных паездак?
Тэарэтычна, максімальны кошт прафесійнай паездкі па ўмовах праграмы не прапісаны. MOST+ бярэ на сябе абавязацельства пакрыць усе выдаткі, неабходныя для паспяховай рэалізацыі мабільнасці. Аднак неабходнасць любых выдаткаў мусіць быць дэтальна растлумачана, а доўгатэрміновыя мабільнасці павінны быць належным чынам абгрунтаваны. Правілы MOST+ прадугледжваюць паездкі ў эканом-класе, пражыванне ў адпаведнасці з нормамі суткавых у ЕС, а мабільнасці даўжэйшыя за 14 дзён прадугледжваюць загадзя ўсталяваныя нормы разліку суткавых. Асаблівыя патрэбы падчас паездкі таксама мусяць быць рэалістычнымі і абгрунтаванымі.
Ці можа быць падтрымана заяўка, якая прадугледжвае выдаткі на ўдзел у выставе, кірмашы або міжнароднай канферэнцыі? У такіх выпадках можа спатрэбіцца арэнда месца на кірмашы, перавозка маркетынгавых матэрыялаў або узораў прадукцыі. Ці пакрые MOST+ гэта?
Так, у бюджэт паездкі могуць быць уключаны ўсе выдаткі, якія лічацца неабходнымі для яе ажыццяўлення.
Ці можа беларус(-ка) падаць заяўку на стажыроўку ў краіне свайго пражывання, калі ён/яна жыве ў ЕС?
Не, MOST+ будзе разглядаць заяўкі выключна на паездкі ў краіны, адрозныя ад краіны пражывання заяўніка. Адной з мэтаў праграмы MOST+ з'яўляецца прадастаўленне апліканту магчымасці пашырыць сетку прафесійных кантактаў.
Калі я магу падаць заяўку? Які крайні тэрмін?
MOST+ уяўляе сабой бесперапынны прыём заявак. Заяўкі прымаюцца без прамежкавых дэдлайнаў да 3 чэрвеня 2024 года (15:00 па мінскім часе).
Ці магу я падаць заяўку на стажыроўку ў сферы металургіі?
Прамысловасць як бізнэс актуальная для праграмы MOST+. Інавацыйная металургія або экалагічна бяспечныя метады ў металургіі адносяцца да Мэты Ўстойлівага Развіцця ААН № 9: “Стварэнне стойкай інфраструктуры, садзейнічанне комплекснай і ўстойлівай індустрыялізацыі і інавацыям". У залежнасці ад вашага праекта, ваша стажыроўка можа адносіцца да сферы бізнесу або ўстойлівага развіцця.
Падчас ацэньвання заяўкі ці маюць адны сектары перавагу над іншымі?
Не, не маюць. Заяўкі ва ўсіх прафесійных сектарах ацэньваюцца аднолькава непрадузята.
Мне пацвердзілі атрыманне гранта ў межах праграмы MOST+. Ці магу я падаць адразу яшчэ адну заяўку на іншую паездку?
Калі вы атрымалі станоўчае рашэнне экспертнага журы па вашай заяўцы (MOST+ вырашыў выдзяліць вам грант на паездку), вы можаце смела і неадкладна падаць яшчэ адну заяўку на наступную паездку ў межах MOST+, нават калі вы яшчэ не завяршылі (або не пачалі) сваю першую мабільнасць. Помніце толькі, што вы можаце рэалізаваць не больш за дзве мабільнасці ў межах MOST+, або адну, калі вы атрымлівалі адзін ці больш грантаў на паездкі ў межах MOST I або II.