Найбольш частыя пытанні

Ці можа падаць заяўку на стажыроўку група, якая складаецца з больш чым 5 чалавек?

arrow

Не, максімальная колькасць заяўнікаў пры групавой заяўцы не можа перавышаць пяці.

Калі я ўжо зарэгістраваўся на партале падачы заявак ад імя арганізацыі, ці трэба мне зарэгістравацца нанава?

arrow

Праграма MOST+ прызначана толькі для фізічных асоб. Беларускія спецыялісты спачатку мусяць зарэгістравацца як фізічныя асобы на Партале падачы заявак Гётэ-Інстытута (GAP). Затым неабходна выбраць "Новая заяўка" і праграму фінансавання MOST+. Тады вы зможаце падаць заяўку на ўдзел у праграме MOST+. Калі вы ўжо зарэгістраваліся ад імя арганізацыі, неабходна стварыць яшчэ адзін уліковы запіс ад фізічнай асобы. Заяўкі, пададзеныя з уліковага запісу арганізацыі, разглядацца не будуць.

Ці магчыма падаць групавую заяўку на 30-дзённую стажыроўку?

arrow

Так, можна. Агульная працягласць стажыроўкі ў адной або некалькіх дзяржавах-членах ЕС не павінна перавышаць 90 дзён, уключаючы час у дарозе.

Ці можна падаць некалькі заявак, калі я хачу арганізаваць паездку для вялікай групы ўдзельнікаў?

arrow

Прымаюцца заяўкі ад груп максімальнай колькасцю - пяць чалавек. Падаць некалькіх заявак ад груп складам больш за пяць чалавек супярэчыць правілам праекта. А некалькі заявак на пяць чалавек на адну і тую ж паездку не прымаюцца.