
20 лют 2025
Aнлайн-сесіі пытанняў ды адказаў
Абвяшчаем серыю анлайн-сесій пытанняў ды адказаў пра праграму стажыровак для беларусаў і беларусак MOST!
Раз на месяц будзе магчымасць падключыцца да «жывога» анлайн-івэнта ў Zoom і задаць усе свае пытанні наўпрост камандзе праекта MOST.
Даты і час бліжэйшых сустрэч (па мінскім часе):
- 20 лютага (чацвер), 16.00
- 18 сакавіка (аўторак), 13.00
- 24 красавіка (чацвер), 19.00
- 14 мая (серада), 14.00
Працягласць сустрэчы — 45 хвілін. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.
Пытанні да каманды MOST IV можна таксама пакінуць у форме рэгістрацыі ці накіраваць на паштовую скрыню infomobility@goethe.de
#eu4belarus #ecдлябеларусі