Анлайн-прэзентацыя праграмы стажыровак для беларусаў і беларусак MOST
17 снеж 2024

Анлайн-прэзентацыя праграмы стажыровак для беларусаў і беларусак MOST

На прэзентацыі, што адбудзецца анлайн 17 снежня 2024, можна даведацца пра магчымасці праграмы, умовы ўдзелу, a таксама задаць свае пытанні.

17 снежня 2024 у 18.00 па мінскім часе адбудзецца анлайн-прэзентацыя новай, чацвертай фазы праграмы MOST. Каманда праекта распавядзе, якія стажыроўкі падтрымлівае праграма, хто можа ўдзельнічаць і як падрыхтаваць паездку, прадэманструюць як правільна аформіць заяўку. Акрамя таго, удзельнікі і ўдзельніцы івэнта змогуць атрымаць адказы на свае пытанні на сесіі Q&A напрыканцы прэзентацыі. 

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца да 16 снежня 2024 уключна. Анлайн-прэзентацыя пройдзе ў фармаце Zoom-вебінара, што дазваляе ўдзельнічаць ананімна. Вы таксама можаце пакінуць свае пытанні загаддзя ў форме рэгістрацыі, каманда праекта пастараецца адказаць на ўсе з іх падчас вебінара.

MOST – гэта праграма падтрымкі прафесійных паездак у краіны Eўрапейскага саюза для беларусаў і беларусак. Дзякуючы праграме MOST беларусы і беларускі, незалежна ад краіны пражывання, могуць прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, абмяняцца досведам ды ўсталяваць новыя прафесійныя кантакты у адной ці некалькіх краін Еўрапейскага саюза. Заяўкі на прафесійныя паездкі прымаюцца бесперапынна да вясны 2027 года.

Больш падрабязна пра праграму стажыровак MOST тут.

Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
#EU4Belarus #ЕсдляБеларусі


More MOST+ EVENTS